Дзве сяброўкі, якія пажадалі застацца ананімнымі
Вышыўка - гэта нашае жыццё. Вышыўка — гэта медытацыя і адпачынак, калі стаміўся, канцэнтрацыя, калі трэба шмат чаго абдумаць і вырашыць. Мы бярэм моц ад продкаў і даем яе нашчадкам. У нашым выпадку, мы дадаем шмат чаго асабістага. Не робім копіі, а спалучаем мінулае з сучасным. Бо лічым, што тут і зараз ствараем спадчыну для нашых дзяцей. Як і нашыя бабулі калісьці.
Чаму вы выбралі гэтую схему?
Дрэва жыцця (ці час ад часу жанчына ў выглядзе дрэва жыцця) — сімвал бясконцасці жыцця і сувязі пакаленняў. Гэта самы, на наш погляд, важны і моцны сімвал. Зараз існуе шмат тлумачэнняў беларускага арнаменту: хтосьці лічыць яго бессэнсоўным і надуманым. Але мы не даследчыкі, асабіста для нас, як нашчадкаў і носьбітаў культурнага кода беларусаў, наданне сэнсу арнаменту — гэта галоўнае. І кожны надае свой сэнс. За што і трымаемся. Валошкі — гэта лета, сонца, цеплыня, родная Беларусь.

Беларус — інтэлігентны, ветлівы, добразычлівы, працавіты і занадта творчы. У яго ёсць свой свет, асабісты. Ён з задавальненьнем можа ім падзяліцца. Ніколі не ўлезе ў Ваш свет, ён паважае іншы светапогляд. Для нас менавіта тое і ёсць быць беларусам — ствараць прыгажосць вакол сябе і дзяліцца ёй.

Прапануем вам крыху медытацыі падчас вышыўкі — менавіта так рабілі і нашы бабулі.

Для гэтага спатрэбіцца:

  • тканіна альбо вопратка
  • іголка
  • ніткі
  • пяльцы па жаданні