Вольга
Наша майстэрня ZOLATO ужо на працягу некалькіх гадоў стварае рэчы, зробленыя цалкам ручна з беларускага лёну, упрыгожваючы іх ручной вышыўкай крыжыкам і роўняддзю. Абрусы, сурвэткі, рушнікі і, нарэшце, неверагоднай прыгажосці вышыванкі — усё гэта пра асаблівую энергію, пра наш сённяшні культурны код. Асноўная думка праекту — зрабіць нешта такое, што нас бы падкрэслівала, такіх новых, сучасных, але разам з тым самабытных. Мы павінны быць прыгожымі — сэрцам, думкамі і справай… #frombelaruswithlove

Асноўная думка праекту — зрабіць нешта такое, што нас бы падкрэслівала, такіх новых, сучасных, але разам з тым самабытных. Мы павінны быць прыгожымі — сэрцам, думкамі і справай… #frombelaruswithlove

Прапануем вам крыху медытацыі падчас вышыўкі — менавіта так рабілі і нашы бабулі.

Для гэтага спатрэбіцца:

  • тканіна альбо вопратка
  • іголка
  • ніткі
  • пяльцы па жаданні