Мой асноўны занятак — дызайн адзення
з перапрацаваных матэрыялаў. Я шукаю вінтажныя тканіны, люксавае неактуальнае адзенне, рэшткі вытворчасці і з гэтага раблю новае адзенне...
Я Наста, але маё сапраўднае поўнае імя – Настальгія. Зараз я жыву ў Варшаве і працягваю займацца сваім брэндам адзення і аксэсуараў — Kanva. Разам з Канвой я даследую беларускі культурны код & making belarusian sexy...
Вышыўка — гэта нашае жыццё. Вышыўка — гэта медытацыя і адпачынак, калі стаміўся, канцэнтрацыя, калі трэба шмат чаго абдумаць і вырашыць.
Мы бярэм моц ад продкаў і даем
яе нашчадкам...
У Беластоку я адкрыла ўласную Школу традыцыйнага строю, дзе вучу людзей шыць, вышываць, ткаць і вяду іх да мары — каб кожны вучань ці вучаніца змаглі цягам майго курса зрабіць сабе поўны камплект народнага строю - ад кашулі да верхняга адзення, ад пояса да галаўнога ўбора...